Мэта работы школы на 2023/2024 навучальны год:
Стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцей асобы вучняў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, развіццю творчых здольнасцей вучняў, якія забяспечваюць магчымасці іх самавызначэння і самарэалізацыі ў сучасных умовах
Метадычная тэма работы школы на 2023/2024 навучальны год:
«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў».
Задачы на 2023/2024 навучальны год:
1. Працягваць работу па павышэнню якасці прадметнай падрыхтоўкі навучэнцаў праз удасканаленне сістэмы ўнутранага кантролю шляхам узмацнення кантролю за арганізацыяй і правядзеннем вучэбных і факультатыўных заняткаў.
- Удасканаліць работу па павышэнню якасці навучання школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця творчых здольнасцей кожнага дзіцяці, фарміравання здаровага ладу жыцця і выканання санітарных правілаў і нормаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэння бяспекі адукацыйнага працэсу.
- Развіваць сістэму бесперапыннай адукацыі педагогаў, забяспечыць павышэнне работы метадычных фарміраванняў праз пашырэнне даследчай і праектнай дзейнасці, асваенне педагогамі эфектыўных спосабаў арганізацыі навучання вучняў з шырокім выкарыстаннем рэзерваў самастойнай работы, сучасных сродкаў камунікацыі і адукацыйных інтэрнет-рэсурсаў.
- Павысіць якасць выхаваўчага працэсу праз арганізацыю работы па ідэалагічным, грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў, праз уключэнне вучняў у краязнаўчую і турысцка-экскурсійную, валанцёрскую дзейнасць.
- Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.